Вернікі з Дзяржынска, ад імя якіх ліст даслала Тэрэза Мігура, звяртаюцца да свайго святара Рышарда Пежхалы: «З нагоды паўвекавога юбілею хочам пажадаць шаноўнаму пробашчу моцнага здароўя, радасці ад кожнага дня, вытрымкі на такой нялёгкай святарскай дарозе жыцця, шчодрых дароў Святога Духа, Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай. Таксама сардэчна дзякуем за шчырую малітву, казанне Божага слова, якое так узбагачае і паглыбляе веру нашых парафіянаў, асабліва дзяцей і моладзі».
Да ўсіх віншаванняў і пажаданняў сардэчна далучаецца і наша рэдакцыя. Мы ўдзячныя ксяндзу Рышарду за яго падтрымку на самым пачатку нашай рэдакцыйна-выдавецкай працы. Тады, калі ён ахвярна служыў Богу ў Лагойску, калі будаваў там новую святыню, ён знаходзіў час і сілы падтрымаць выданне часопіса «Ave Maria» разам з кс. Яраславам Зарадзскім і іншымі святарамі з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і.
Дзякуй Вам, шаноўны ойча, за Вашы малітвы, за Вашу сардэчнасць і разуменне. Няхай добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас і спашле сваё святло на новага паўстагоддзя Вашага пастырскага шляху.