Малітва келіха
Ойча, да Цябе ўзношу я ўсю маю сутнасць, — келіх маёй пустэчы. Прымі, Пане, гэтую маю пустэчу і напоўні яе сабою: Тваім святлом, Тваёй любоўю, Тваім жыццём. Учыні, Божа, каб гэтыя каштоўныя дары выпраменьваліся з мяне. Няхай пераліваюць яны келіх майго сэрца ў сэрцы ўсіх тых, з кім я сёння сустрэнуся, паказваючы ім хараство Тваёй радасці, паўнату і непарушнасць Твайго спакою, якога нішто не можа знішчыць.
1.
Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары,
— дзеля хвалы Імя Твайго, дзеля прыйсця Валадарства Твайго і дзеля збаўлення ўсіх душаў.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Н.: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
С.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Н.: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
2.
Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары,
— за развіццё Касцёла, за Святога Айца, біскупаў, святароў, законныя супольнасці і за асвячэнне Божага народа.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Н.: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
С.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Н: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
3.
Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары,
— за навяртанне грэшнікаў, каб умілавана было Тваё Слова, і за еднасць усіх хрысціянаў.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Н: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
С.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Н.: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
4.
Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары,
— за тых, хто кіруе дзяржавамі, за хрысціянскія звычаі ў грамадскім жыцці, за спакой і справядлівасць паміж народамі.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Н.: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
С.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Н.: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
5.
Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары,
— за асвячэнне працы і цярпенняў, за бедных, хворых, засмучаных і за ўсіх тых, хто прасіў нас аб малітве.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Н.: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
С.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Н.: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
6.
Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары,
— за нашы духоўныя і зямныя патрэбы, за нашых родных і дабрадзеяў, а таксама за нашых непрыяцеляў.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Н.: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
С.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Н.: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
7.
Ойча Спрадвечны, складаем Табе ў ахвяру Найдаражэйшую Кроў, якую Езус праліў на крыжы і кожны дзень ахвяруе на алтары,
— за тых, хто сёння адыдзе да вечнага жыцця, а таксама за душы, якія церпяць у чыстцы, каб яны навечна паядналіся з Хрыстом у хвале.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Н.: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
С.: Няхай будзе заўсёды благаслаўлёны і праслаўлены Езус,
Н.: Які адкупіў нас сваёю Крывёю.
На заканчэнне дадаецца:
Няхай будзе праслаўлена Кроў Езуса цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Паводле малітоўніка да Крыві Хрыста «Адкупіў Ты нас, Пане, сваёю Крывёю», Мінск, 2009 г.

