Што шукае пілігрым? Aдкажы і едзь у Рым!

 

На працягу чатырох гадоў Рыма-каталіцкая парафія ў Расонах, вядомая таксама пад назвай Piligrymka.by, выступала арганізатарам паломніцтваў па святых і гістарычных месцах Еўропы і Ізраіля, выклікаючы зацікаўленасць да культуры і гісторыі праз прызму хрысціянства. За гэты час працы некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у пілігрымках, па­глыбіўшы сваё духоўнае жыццё і атрымаўшы яскравыя ўражанні. 

Распачынаючы новы год працы і служэння, Piligrymka.by прапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у конкурсе, пераможца якога атрымае цудоўную магчымасць — стаць пілігрымам і наведаць базыліку св. Пятра ў Ватыкане. Апроч гэтага, будзе магчымасць пазнаёміцца з цудоўным абразом у Чэнстахове, саборам св. Стэфана ў Вене і базылікай св. Марка ў Венецыі. 

Для гэтага трэба напісаць эсэ на тэму: «Што шукае пілігрым?» У конкурсе можа прыняць жаданне кожны ахвотнік, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду. Праца мусіць быць напісаная па-беларуску і адасланая на Piligrymka.by не пазней за 15 чэрвеня 2012 года.

Канкурсант падае імя, прозвішча і свой адрас, а таксама нумар тэлефона. Апавяданні высылаюцца на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Чакаем вашых лістоў і цікавых апавяданняў. Найбольш змястоўныя абавязкова будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by.

{gallery}205-1{/gallery}

Пробашч рымa-каталіцкай парафіі ў Расонах 

кс. Вячаслаў Барок.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней