5 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. Андрэя Стэцкевіча, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Ганаровым папскім прэлатам. Рашэнне было абвешчана 25 ліпеня ў катэдральным касцёле Шчэцінска-Каменьскай дыяцэзіі (Польшча), роднай дыяцэзіі святара.
Такое прызначэнне надаецца Святым Айцом за асаблівыя заслугі перад Касцёлам. Намінаваныя святары далучаюцца да кола найбліжэйшых супрацоўнікаў Пантыфіка і атрымліваюць прывілей насіць спецыяльнае адзенне малінавага колеру.
Ксёндз Андрэй Стэцкевіч — доктар тэалогіі. Дагэтуль быў Ганаровым капеланам Святога Айца (з 11 мая 1999 г.). З 16 чэрвеня кс. Андрэй Стэцкевіч распачаў працу ў якасці Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
За час свайго святарскага служэння кс. Стэцкевіч адбудаваў Каталіцкую вышэйшую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, катэдру ў Маскве і прокатэдру ў Пецярбургу, пабудаваў курыю і катэдральны дом у Маскве. Чытае спецкурсы ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску і ўніверсітэтах Мінска (у асноўным на тэму біяэтыкі).
Паводле catholic.by
Фота А. Шчыглінскай.