Сапраўдная чысціня

Дваццаць другая звычайная нядзеля, год В (2.09.2012)

Чытанні: Дрг 4, 1–2. 6–8; Пс 15 (14), 2–3a. 3bс–4ab. 5; Як  1, 17–18. 21b–22. 27;

Евангелле паводле святога Марка 7, 1–8. 14–15. 21–23

У сённяшнім чытанні з Евангелля мы бачым фарысеяў, якія папракаюць Пана Езуса за тое, што Ягоныя вучні не мыюць рук перад ежаю. Адразу можна сказаць, што гаворка да­кладна не ідзе пра гігіену. Зразумела, што, вярнуўшыся з працы, крамы, з рынку, неабходна вымыць рукі перад ежаю, каб не захварэць. Але фарысеі мелі на ўвазе іншае: іх пакрыў­дзіла тое, што вучні не здзейснілі перад ежаю рытуалу, які павінен быў ачысціць іх духоўна. Фарысеі былі перакананыя, што розныя прадметы і дзеянні могуць па самой сваёй прыродзе зрабіць чалавека духоўна нячыстым, могуць сапсаваць яго адносіны з Богам.

На іх крытыку Езус адказаў адкрыта і шчыра. Стан нашай душы, стан нашых адносінаў з Богам залежыць не ад знешніх абставінаў, а ад выбару нашых сэрцаў. У іх знаходзіцца крыніца нашай чыстасці і нячыстасці, таму словы Езуса — гэта заклік узяць на сябе адказнасць за сваё жыццё. Сапраўды, не ўсё ў жыцці з’яўляецца нашым выбарам, на многія акалічнасці мы не маем ніякага ўплыву. Але мы павінны задаць сабе пытанне: як я выкарыстоўваю гэтыя акалічнасці?

Вельмі часта, каб растлумачыць нейкія нядобрыя свае ўчынкі, мы кажам: што ж рабіць, такі час... Пан Езус заклікае нас сёння, каб мы перасталі перакладаць віну на час і іншыя акалічнасці і ўбачылі, як шмат залежыць ад нас саміх. Адкрытыя на Духа Святога, мы сапраўды можам жыць у свабодзе Божых дзяцей і паступова перамяняць гэты свет. Сапраўды...

Айцец Крыштаф Коц’ян ОР

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней