Кім ёсць Езус Хрыстус?

Дваццаць чацвёртая звычайная нядзеля, год В (16.09.2012)

Чытанні: Іс 50, 5–9а; Пс 116А (114), 1–2. 3–4. 5–6. 8–9; Як  2, 14–18;  

Евангелле паводле святога Марка 8, 27–35

Ці знойдзем мы адказ на гэтае пытанне ў сённяшнім фрагменце Евангелля? Езус спачатку пытаецца ў вучняў, кім лічаць Яго людзі, а пасля прапануе ім адказаць на гэтае самае пытанне. Пётр трапляе ў дзясятку. «Ты — Хрыстус», — адказвае ён за ўсіх.

Прыгледзімся цяпер да сваёй веры. Ці наш вобраз Езуса не з’яўляецца вобразам, які мы «пазычаем» у іншых, бо так іншыя Яго бачаць. У такім выпадку, кім асабіста для мяне з’яўляецца Хрыстус? Калі мы самі адкажам на гэтае пытанне, гэта будзе найлепшы адказ, бо ён будзе асабісты, ад яго не будзе так лёгка адмовіцца ці здрадзіць яму. Не трэба баяцца, што гэты вобраз будзе нейкі несапраўдны. Людзі ў розных кутках свету адкрываюць у сваім жыцці свайго сапраўднага Хрыста, і калі б мы параўналі гэтыя вобразы, знайшлі б шмат падобнага. Чаму? Бо гэта вобразы адзінай Асобы — Уваскрослага Хрыста.

Пытанне, зададзенае Езусам, чакае адказу кожнага з нас. І адказ на яго можа не толькі паглыбіць веру, але і кардынальна змяніць нашае жыццё. 

Брат Павел Мажэйка ОР

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней