Яніна Догель

 

* * *

Люблю цябе, мой край, 

І салаўіны гай,

І сінія аблокі, 

Люблю цябе, мой край,

Азёрны, сінявокі!

Вясёлкавы дыван

На лузе тым квяцістым

І ранішні туман

З ракою серабрыстай.

І ў полі васілёк,

І сонца ў небе ясным,

Вясёлы той куток,

Дзе нарадзіўся шчасным.

 

 

Любоў-пераможца

Няхай цярніста

Наша дарога,

Я — аптымістка,

Я веру ў Бога.

Ён — наша радасць

І абарона,

Гэта не слабасць,

Не забабоны.

Яго апека 

За намі крочыць,

З гэтай дарогі 

Нам нельга збочыць,

Бо мы загінем,

Як немаўляткі,

На гэтым свеце

Без роднай маткі.

Калі любоўю

Сэрца палае,

Яму не страшна

Бяда ліхая.

Усе нягоды

Мы пераможам,

Толькі б не страціць

Любові Божай.

 

 

Божай Маці

Нашая Маці

І абарона,

зоркамі ззяе

ў Цябе карона.

 

Ты — Каралева, 

поўная ласкі,

нібыта ружа —

гожая краска.

 

Ты нас ратуеш

ад асуджэння.

Ты нарадзіла 

свету збаўленне.

 

Хоры анёлаў 

Цябе праслаўляюць.

Людзі ў малітвах

Шчыра ўсклікаюць.

 

Благаслаўлёна

Панна ласкава,

Зорка світання

ў яснасці славы.

 

Самая гожая 

райская Кветка,

у Тваёй апецы

ўсе Твае дзеткі.

 

г. Ліда

Цэтлікі: Паэзія

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней