
«Манаскія і парафіяльныя супольнасці,
усе старыя і новыя касцёльныя рэальнасці
знойдуць у гэтым годзе магчымасць
публічна вызнаць сваё Credo».
З апостальскага ліста Porta Fidei
папы Бэнэдыкта XVI
Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася.
Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба.
І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца.
І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў.
Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.
Лагатып Года веры:
На лагатыпе мы бачым човен, які плыве па хвалях. Ён сімвалізуе Касцёл. Галоўная мачта чаўна — гэта крыж, ветразі якога складаюць хрыстаграму IHS (першыя тры літары імя Езуса Хрыста па-грэцку). На тле ветразяў мы бачым сонечнае кола, якое разам з хрыстаграмаю з’яўляецца сімвалам Эўхарыстыі.