14 кастрычніка ў прысутнасці звыш 200 чалавек у двары Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М. І. Рудаміно, за паўтара кіламетра ад Крамля, быў адкрыты помнік Каралю Вайтылу — Яну Паўлу ІІ. Аўтары манумента — вядомы ўкраінскі скульптар Аляксандр Васякін і маладыя расійскія скульптары Ілля і Мікіта Фёкліны. Адкрываў помнік славуты польскі кампазітар Кшыштаф Пэндэрэцкі.
Помнік з’яўляецца падарункам амбасады Рэспублікі Польшча і фонду «Semper Polonia». Хаця благаслаўлёны Ян Павел ІІ ніколі не быў у Расіі, у сталіцы краіны з’явіўся помнік Папу паляку, інтэлектуалу сусветнага маштабу.
На ўрачыстасці прысутнічала шмат вядомых прадстаўнікоў расійскай інтэлігенцыі, палітыкаў, замежных дыпламатаў. Прадстаўніком Рускай Праваслаўнай Царквы быў а. Аляксандр Дзікароў з Аддзелу знешніх справаў Царквы Маскоўскага Патрыярхату. З боку Каталіцкага Касцёла прысутнічалі Апостальскі нунцый у Расіі арцыбіскуп Іван Юркавіч, генеральны сакратар расійскага епіскапату кс. Ігар Кавалеўскі, святары і кансэкраваныя асобы.
Паводле KAI


