Трыццаць трэцяя звычайная нядзеля — 13 лістапада 2011 г.
Чытанні: Прып 31, 10–13, 19–20, 30–31; Пс 128 (127), 1–2. 3. 4–5; 1 Тэс 5, 1–6
Евангелле паводле Мацвея 25, 14–15. 19–21

з кнігі кс. Т. Дайчэра «Разважанні аб веры»

У часы Хрыста талант меў пэўную грашовую вартасць, цяпер слова «талант» (талент) азначае хутчэй інтэлектуальную вартасць. Мы кажам, што хтосьці з’яўляецца вельмі таленавітым музыкантам або матэматыкам. Аднак прыпавесць аб талантах мае больш глыбокі сэнс. Евангельскае мысленне з’яўляецца як бы на 180° адваротным нашаму свецкаму, чыста чалавечаму, мысленню, што відавочна і ў прыпавесці аб талантах. Талант-талент — гэта дар і надзейны матэрыял, але адначасова шанец.
 
Хрыстус, які дарыць табе талент, адорвае цябе даверам і чакае, што ты выкарыстаеш гэты дар адпаведным чынам.

Таленты падзяляюцца на больш каштоўныя і менш каштоўныя. Калі ў цябе штосьці атрымліваецца, табе штосьці ўдалося — гэта, безумоўна, талент, але калі ў цябе нічога не атрымліваецца — то гэта найкаштоўнейшы дар. Няўдачы, менавіта няўдачы, — гэта бясцэнныя скарбы, дадзеныя табе ў жыцці.

Бог некалі запытае ў цябе, як той евангельскі гаспадар, які вярнуўся з падарожжа і запатрабаваў у сваіх слугаў справаздачы, як ты выкарыстаў свае жыццёвыя няўдачы, якія Ён даваў табе як шанец, як талент. Часам іх у тваім жыцці вельмі шмат — ці выкарыстоўваеш іх? Прыпавесць аб талентах — гэта евангельскі заклік да навяртання. Ты павінен інакш глядзець на сваё жыццё, ты павінен глядзець на яго вачыма веры. Толькі тады заўважыш, што Бог няспынна адорвае цябе, заўважыш, што ўсё тваё жыццё — нібы комплекс скрытых шанцаў для няспыннай унутранай перамены. Ты зразумееш, што ўсё з’яўляецца ласкаю. Бог, адорваючы цябе цяжкімі ласкамі, часам нібы сілком укладвае ў твае рукі свой дар, а ты супраціўляешся, не хочаш яго прыняць. Тым часам, цяжкія ласкі — гэта самыя каштоўныя таленты ў тваім жыцці.

Часам бывае іх так шмат, але гэта азначае, што Бог хоча, каб мы мелі «абаротны капітал».


Айцец Раман Шульц ОР

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней