О Створца, Дух Святы, прыйдзі!

Памятная падзея адбылася ў жыцці каталіцкай супольнасці Бабруйска 11 верасня 2011 г.. У гэты дзень шматлікім вернікам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі. Праз гэты сакрамэнт вернік умацоўваецца ў вызнанні веры і атрымоўвае дары Духа Святога. Для ўдзялення сакрамэнту ў Бабруйск завітаў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі  Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Святая Імша, якую цэлебраваў Яго Эксцэленцыя, распачалася ў бабруйскім касцёле а 11-й гадзіне. Падчас Эўхарыстыі Мітрапаліту асіставалі сакратар архідыяцэзіяльнай курыі ксёндз Юры Санько і бабруйскі пробашч ксёндз Юры Быкаў. У часе святой Імшы, пасля палымянага казання, арцыбіскуп удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 68 вернікам. Па заканчэнні гэтага кранальнага ў жыцці кожнага католіка моманту ўся грамада парафіянаў адспявала хрысціянскі гімн «Te Deum...» («Цябе, Бога, праслаўляем...»). За дваццаць гадоў існавання адроджанай каталіцкай парафіі ў Бабруйску сакрамэнт канфірмацыі ўдзяляўся вернікам некалькі разоў, апошні раз гэта было ў кастрычніку 2006 года.

Віктар Маліноўскі

Цэтлікі: Падзеі

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней