Дзеля духоўнага адраджэння
Папа Бэнэдыкт XVI з кардыналам
Казімірам Свёнткам падчас візіту
ad Limina apostolorum.
Ватыкан, снежань 2009 г.

З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру. Я духоўна яднаюся з болем дыяцэзіяльнай супольнасці, у якой ён з вялікім клопатам здзяйсняў сваё біскупскае служэнне. Я ўзгадваю аб адважным сведчанні, якое ён даў Хрысту і свайму Касцёлу ў асабліва цяжкія часы, а таксама аб энтузіязме, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння сваёй краіны. Выказваю таксама свае спачуванні Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму і Апостальскаму Адміністратару «Ad nutum sanctae sedis» Пінскай дыяцэзіі Тадэвушу Кандрусевічу, усяму беларускаму епіскапату, манаскім супольнасцям і ўсім вернікам, якіх кардынал вельмі любіў і якім служыў ад усяго сэрца. Дасылаю вам сваё апостальскае благаслаўленне як знак веры і хрысціянскай надзеі ва Уваскрослым Пану.   

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI

 

 

Падчас візіту ad Limina apostolorum. Ватыкан, снежань 2009 г.

{gallery}198-01{/gallery}

 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней