Дарагія яго сэрцу Пружаны..

Кардыналу Казіміру Свёнтку

Туды, дзе вытокі ракі Мухавец,
дзе б’е з-пад зямлі крыніца,
прыйдзе аднойчы стамлёны жнец
гаючай вады напіцца.

І дакрануцца да гэтай зямлі,
на якой усё пачалося...
Тут ворагі скончыць сяўбы не далі,
ды Бог узрасціў калоссе.

Семдзесят год той руплівы жнец
на Божай ніве шчыруе
і працу сваю, як прыгожы вянец,
штодня ён Хрысту ахвяруе.

А сёння шпаркай, рухавай хадою
спяшыць да свае маладосці,
што схавалася тут, за ракою,
на хвілінку адну, у госці.

Там, дзе вытокі ракі Мухавец,
дзе б’е з-пад зямлі крыніца,
на пагорак узыдзе стамлёны жнец,
каб Небу за ўсё пакланіцца.

                                           Крыстына Лялько, 15.08.2009 г.

Кардынал Казімір Свёнтэк са сваімі былымі парафіянамі.
Урачыстасць 70-годдзя святарства кардынала. Пружаны, 15.08.2009 г.

 

                                                                                                                                                                 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней