Сад чалавечай душы

Урачыстасць Спаслання Духа Святога — 12 чэрвеня 2011 г.

Чытанні: Быц 11, 1–9; Пс 104 (103), 1–2а. 24 і 35с 27–28. 29bс–30; Рым 8, 22–27
Евангелле паводле Яна 20, 19–23

Евангелле, якое мы чуем сёння, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, перапоўненае радасцю, якая выплывае з сустрэчы з уваскрослым Езусам. Гэтая ўрачыстасць з новаю моцаю перш за ўсё звяртае нашую ўвагу на тое, што ўсе ласкі, плады і дары Духа Святога з’яўляюцца дарам жывога ўваскрослага Хрыста. Яна таксама нагадвае нам, што ўваскрослы Пан і сёння прысутнічае сярод нас, такі ж добры і поўны моцы, як і раней.

Звернем асаблівую ўвагу на аспект адпушчэння грахоў моцаю Духа Святога, пра які мы чытаем у Евангеллі. Вось Езус перадаў Духа Святога апосталам, каб яны маглі адпускаць грахі. Гэты Святы Дух, якога Езус удыхнуў у апосталаў, дзейнічае і сёння ў святарскім служэнні. Вельмі істотна, каб мы не забываліся, што нашая душа патрабуе сістэматычнага кантакту з Духам Святым у сакрамэнце споведзі (пакаяння і паяднання). Дзякуючы Святому Духу душа чалавека становіцца прыгожая, як дагледжаны сад увесну. Зычу сабе і вам, браты і сёстры, каб мы заўжды нанова вучыліся ўволю чэрпаць з моцы і дзеяння Духа Святога ў гэтым сакрамэнце і былі ўдзячныя за гэты дар, а таксама, каб мы сталі апосталамі незаменнага сакрамэнту, геніяльна задуманага Богам. Можа, вы паспрабуеце падзяліцца канкрэтным сведчаннем пра тое, як адарыў вас Дух Святы праз святарскую паслугу падчас споведзі. Або прынамсі будзеце імкнуцца заахвоціць дарагіх вам людзей скарыстацца моцаю Духа Святога пры кратках канфесіянала.


Айцец Раман Шульц ОР

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней