Васямнаццатая звычайная нядзеля — 31 ліпеня 2011 г.
Чытанні: Іс 55, 1–3. ; Пс 145 (144), 8–9. 15–16. 17–18; Рым 8, 35. 37–39
Евангелле паводле Мацвея 14, 13–21
Езус памнажае хлеб і рыбу — простую ежу, здольную, аднак, наталіць голад. У малітве «Ойча наш...» мы просім: «хлеба нашага штодзённага...», бо менавіта хлеб увасабляе ўсё неабходнае для жыцця, таму што рэальныя патрэбы чалавека не такія ўжо вялікія і каштоўныя, як многім здаецца. А як жа часта мы растрачваем шмат сіл, здароўя, сродкаў, часу на тое, каб здабыць рэчы, якія для нас не толькі не маюць карысці, але нават шкодзяць. А мы лічым іх неабходнымі, а часу на малітву, на святую Імшу, на Бога — не хапае. Больш за тое, нам пачынае здавацца, што гэты час лепш было б выкарыстаць на працу, адпачынак ці іншыя такія «значныя» справы.
З іншага боку, людзі, якія прыйшлі слухаць Езуса, былі настолькі галодныя да Божага слова, настолькі ім захапляліся, што нават не думалі пра матэрыяльныя патрэбы. Яны выбралі самае неабходнае.
Рэшту даў ім Езус.
Айцец Міхал Ермашкевіч ОР