«Музычнай майстэрні» — 9 гадоў

Напярэдадні падрыхтоўкі і правядзення ІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі запрашаем маладых людзей паўдзельнічаць у «Музычнай майстэрні».

«Музычная майстэрня» арганізоўваецца ў дзявяты раз для ўдзельнікаў касцёльных хораў, кантараў і моладзі, зацікаўленай касцёльнай музыкай.

Мэтаю «Майстэрні» з’яўляецца не толькі навучанне спевам, але і атрыманне досведу супольнага спеву на хвалу Божую, каб такім чынам удзельнічаць у жыцці сваёй парафіі. Ініцыятыва правядзення «Майстэрні» належыць польскім суполкам рэлігійнай музыкі, якія такім чынам хочуць падзяліцца сваім прагненнем праслаўляць Бога праз літургічны спеў, і ордэну францішканцаў. Просім душпастыраў накіраваць для ўдзелу ў «Музычнай майстэрні» асобаў, якія могуць дапамагчы парафіі спевам, асабліва моладзь, якая ўжо прымала ўдзел у «Майстэрні» раней.

Жытлом удзельнікаў «Музычнай майстэрні» забяспечваюць браты францішканцы, Дом польскі ў Івянцы і парафіяне. Трэба мець з сабою спальнік і гумовы дыванок (карымат). Можна ўзяць намёт. Падчас правядзення «Музычнай майстэрні» і Сустрэчы моладзі 5–7 жніўня ўдзельнікаў забяспечваюць харчаваннем. Просім браць з сабою спеўнікі, нататнікі, музычныя інструменты.

«Музычная майстэрня» распачынаецца 1 жніўня (панядзелак) а 15-й гадзіне.

«Музычная майстэрня» — гэта інтэнсіўная праца і навучанне, таму вельмі просім да ўдзелу ў ёй толькі сапраўды зацікаўленых у касцёльнай музыцы людзей, не маладзейшых за 15 гадоў, найлепш тых, хто мае досвед супольнага спеву ў хоры, музычнай школе або гурце.

Просім загадзя паведамляць пра свой удзел у «Музычнай майстэрні».

«Майстэрня» завяршаецца 5 жніўня падрыхтоўкаю да ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі.

Па іфармацыю можна звяртацца:
http://msm.tau.by/
«Музычная майстэрня»
вул. Пушкіна, 1
222370 Івянец
Валожынскі р-н,
Мінская вобл.

а. Лех Баханэк:
тэл. MTC: 8-029 551 6642
тэл.: 8-01772 49 042
факс: 8-01772 49 044
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней