
Некаторыя псіхолагі-кансультанты выкарыстоўваюць кагнітыўную тэрапію; іншымі словамі, яны дапамагаюць людзям лепш зразумець кірунак свайго мыслення, выяўляючы негатыўныя думкі і замяняючы іх пазітыўнымі. Такім чынам чалавек атрымлівае больш аптымістычны погляд на жыццё і свет. Малітва на ружанцы і ружанцовыя медытацыі спрыяюць пазітыўнаму мысленню і дапамагаюць нашаму розуму больш злучацца з Богам.
Рэгулярна молячыся Ружанец, чалавек адчувае значнае паляпшэнне свайго агульнага псіхічнага здароўя, а менавіта:
• Павышэнне ўвагі і канцэнтрацыі думкі.
• Яснасць розуму; ружанцовая малітва ачышчае розум ад незасяроджанасці і негатыўных думак.
• Больш эфектыўны кантроль думак, менш дакучлівых думак.
• Змаганне з дэпрэсіяй.
• Паляпшэнне памяці (кароткатэрміновай і доўгатэрміновай).
• Зніжэнне трывогі і страху.
• Пазітыўнае мысленне і аптымістычны погляд на жыццё.
• Зніжэнне стрэсу.
• Павышэнне здольнасці расслабляцца і скідаць напружанне.
• Добрае снатворнае ўздзеянне; спрыянне спакойнаму сну на працягу ўсёй ночы.
• Узмацненне агульнага добрага адчування.
Уплыў Ружанца на духоўнае здароўе
Уплыў на людзей, якія моляцца Ружанец, даволі значны. У дадатак да 15-ці абяцанняў шанавальнікам Ружанца штодзённая ружанцовая малітва дае нам велізарны духоўны рост. Магчыма, вы чулі, як людзі розных рэлігій гавораць пра большую свядомасць. Што менавіта гэта азначае? У асноўным набываць свядомасць азначае атрымліваць большае ўяўленне пра сябе, а таксама пра людзей свайго асяродку. З лепшым разуменнем сваёй уласнай істоты дасягаецца павышанае пачуццё самасвядомасці. У выніку вы становіцеся больш далучанымі да Бога і Яго святой волі.
Ніжэй прыведзены некаторыя прыклады многіх духоўных пладоў, якія атрымліваюць тыя, хто рэгулярна моліцца Ружанец:
• Узнікае пачуццё задавальнення і значнасці ў вашым жыцці.
• Прыходзіць зразуменне мэты вашага жыцця.
• Ружанец набліжае вас да Бога і дазваляе Яму актыўна дапамагаць вам у вашым жыцці.
• Ружанцовая малітва выпрацоўвае лепшую здольнасць адрозніваць правільнае ад няправільнага.
• Павышае суперажыванне, спачуванне і памяркоўнасць ў адносінах да іншых.
• Прыносіць спакой у вашае жыцце. Дапамагае ствараць спакой для тых, хто побач з вамі.
• Накіроўвае вас да нябесных скарбаў, а не зямных жаданняў.
• Павышае разумовыя здольнасці; развівае большае пачуццё інтуіцыі.
• Павышае здольнасць любіць сябе і іншых.
• Дае ўпэўненасць у часы адчаю і безнадзейнасці.
• Дазваляе лепш кантактаваць з іншымі людзьмі і з прыродай.
• Павялічвае сілу волі і імкненне рабіць добрыя ўчынкі.
• Забяспечвае абарону ад негатыўных уздзеянняў.
• Адкрывае ваш розум на прыняцце найвышэйшай Праўды.
• Памяншае жаданне грашыць; дапамагае пераадольваць спакусы.
• Самае галоўнае: Ружанец дапамагае нам зразумець Бога.
Уплыў Ружанца на цялеснае здароўе
Святар, псіхолаг і нават навуковец згодзяцца з тым, што існуе глыбокая сувязь паміж нашым розумам і функцыянальнымі фізічнымі магчымасцямі нашага цела. У той час як сувязь паміж целам і розумам да гэтага часу ў значнай ступені не даследаваная, было праведзена некалькі кантраляваных даследаванняў, якія паказваюць тэрапеўтычную каштоўнасць малітвы і медытацыі. Паколькі Ружанец выкарыстоўваюць як малітву і медытацыю, вы можаце зразумець, наколькі эфектыўнай яна можа быць для аздараўлення фізічных хваробаў. Вось найбольш распаўсюджаныя формы аздараўлення, звязаныя з ружанцовай малітвай і медытацыямі:
• Паляпшае хуткасць дыхання і дыхальную функцыю ўвогуле.
• Стымулюе імунную сістэму.
• Павышае ўзровень энергіі; змагаецца з хранічнай стомленасцю.
• Дапамагае панізіць крывяны ціск.
• Палягчае напружанне мышцаў; дапамагае рэлаксацыі.
• Дапамагае пры мігрэні.
• Павышае ўзровень сератаніну.
• Дапамагае спраўляцца з хранічнымі захворваннямі.
• Дапамагае спыніць фізічныя залежнасці.
• Стымулюе спакойны сон.
Пераклад з англ. мовы Эльвіры Палінеўскай
Паводле: erosary.com

