Скончыўся зямны шлях цудоўнага, сціплага, працавітага і вельмі добрага чалавека. Усё цяпло свайго шчырага хворага сэрца яна па кроплі, па праменьчыку аддавала сябрам, суседзям і ўсім, каму патрэбна была дапамога. Яе дабрыні і шчырасці хапала таксама для яе родных і ўсіх нас — яе аднавяскоўцаў. Сэрца Яніны перастала біцца ў той час, калі яна выконвала свой святы абавязак — дапамагала суседзям у бядзе. Яна нікога і ніколі не пакідала без дапамогі, нягледзячы на тое, што сама мела патрэбу ў паслугах доктара і ўвазе шчырых людзей.
Пакінуў нас цудоўны Чалавек, Сапраўдная святая хрысціянка. Такіх людзей адзінкі на ўвесь свет — З маленькай нашай вёсачкі жыхарка. Пакінуў нас цудоўны Чалавек, Дабра ў сваім жыцці зрабіўшы многа: За продкаў і за ўсіх нашых бацькоў Малілася, заступніца, да Бога. Па кім бы вёска ўся ні гаравала — Нікога ў злыбядзе не пакідала, Хадзіла і па кожнаму спявала. Пакінуў нас цудоўны Чалавек, Ад Пана Бога атрымаўшы згоду. Мы молімся, каб на Нябёсы ўвысь Узнялася яна па ўзнагароду... |
Мы нізка схіляем галовы перад светлай памяццю дарагой нам жанчыны, нашай сяброўкі і дарадчыцы. Мы будзем заўсёды берагчы светлую памяць аб Яніне Ціхановіч.
Вечны адпачынак дай ёй, міласэрны Божа, і атуляй яе патрэбнымі ласкамі.
Жыхары вёскі Кляцішча