Вельмі сціплае ўбранства пакоя.
На сцяне — цудадзейны абраз.
Успаміны. Малітвы. І мроі…
О Мадонна! Маліся за нас!
О святая Будслаўская Дзева!
Ты з’явілася ў дзіўным святле
Тым манахам, што секлі дрэвы
І жылі ў гушчары ў будане.
І цяпер мы гаворым: «Буда!»
Так, як звалі Будслаў даўно.
Буд-слаў! Слава твая паўсюдна
Сабірае паломнікаў зноў.
І святла неабдымнае мора —
Гэта свечкі ў руках у людзей.
Як бы зноў яны сёння паўтораць
Незвычайнасць далёкіх падзей.
Цудадзейнае гэта свячэнне
Адраджае грэшнікаў нас
І дае для малітвы натхненне,
І цячэ непрыкметна час.
Час жыцця пілігрымкі нядоўгі.
Толькі вечнасць — яна назаўжды.
Быць так хочацца вернай, убогай
І не раз вяртацца сюды,
На прасветлае месца святое,
На абраную Богам зямлю.
— Адары, Маці, нас супакоем! —
Я Будслаўскую Дзеву малю.
На каленях Святое Аблічча
Дзевы - Маці хачу цалаваць.
Да святла неразумных нас кліча,
Кліча мір на Зямлі захаваць.
Нам заступніцтва перад Панам
Спасылае цудоўны абраз.
Узіраюся ў Лік Беззаганны:
— Апякунка, маліся за нас!
Марыя Дзюбак,
аграгарадок Сітцы Докшыцкага раёна.