З паэтычнай пошты

 

* * *

Як дзіўна памянялася жыццё,

Калі ўзнясліся нада мной крыжы касцёла!

Свет Божы разгарнуўся навакола,

Не страшны боль і цемры небыццё.

І новым сэнсам атачоны дзень,

І ноч бясконцаю быць перастала…

Ах, колькі год я ў роспачы шукала

Тваёй любові сонечны прамень. 

О Пане мой, Твой неацэнны дар

Душа мая навекі праслаўляе.

«Пан з вамі», — прамаўляе зноў святар,

І сэрца у адказ  яму спявае!

Зося Мацкевіч. 

Парафія св. Марыі Магдалены, 

г. Новалукомль.

 

Цэтлікі: Паэзія

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней