Добры дзень, шаноўная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»!
На тэрыторыі Вілейскага раёна ёсць вельмі маляўнічая мясціна — Даўгінава. Яна мае багатае гістарычнае мінулае, але самае адметнае — каталіцкі касцёл святога Станіслава, які велічна ўзвышаецца ў цэнтры. Гэты касцёл не зачыняўся нават у часы савецкай улады, калі навокал многія храмы былі спаганены. Шмат пробашчаў працавала ў нашым касцёле, кожны з іх пакінуў свой яскравы след, сваю памяць.
А цяпер ужо больш за дзесяць гадоў гаспадарыць у нас пробашч Алойзы Шулік, які ў пачатку чэрвеня адзначыў 30-гадовы юбілей святарства.
Мы ад усяго сэрца хочам павіншаць нашага шаноўнага пробашча, таму што ён на самай справе стаў нашым, бо жыве сярод нас. Жадаем яму моцнага здароўя, цярплівасці на ніве такой нялёгкай працы, як святарства.
А яшчэ мы просім на вашых старонках надрукаваць не толькі віншаванне, але і верш. Магчыма, ён не зусім удалы, затое напісаны ад душы.
Шаноўны і дарагі ксёндз Алойзы!
Мы дзякуем Богу, што прывёў Вас сюды.
Вы касцёл наш ажывілі тады:
Тут катэхезу пачалі выкладаць,
Да першай споведзі дзяцей рыхтаваць.
Касцёл рамантавалі, фарбавалі,
Званіцы купал аднаўлялі,
Для дзетак ёсць утульны клас,
Ды і на працы пробашч сярод нас.
Усіх спраў тут Вашых не злічыць,
Ды намаганняў Вашых не забыць.
Падзяку Пану Богу мы складаем
За тое, што такіх людзей ён выбірае,
Якія сіл і часу не шкадуюць,
І ў касцёле шмат шчыруюць...
Не толькі ў час Імшы за алтаром,
Але й на працу разам мы ідзём.
Павінны мы з Вас прыклад браць.
Хочам Вам здароўя пажадаць,
Каб доўгія шчаслівыя гады
Спяшалі Вы штодня сюды.
І, як пастыр наш, наперадзе ішлі
Ды за сабою нас вялі.
Хай Маці Божая Вас чула атуляе,
І Хрыстус Вас заўжды благаслаўляе.
Парафіяне касцёла святога Станіслава з Даўгінава.