З паэтычнай пошты

Марыя Дзюбак

 

* * *

— Молімся за тых, чыё імя — Марыя.

— Цябе просім, выслухай нас, Пане.

 

Маё імя шчаслівае — Марыя.

І ва ўрачысты для Касцёла дзень

Я маю просьбы значныя, якія

Асветліць веры сонечны прамень.

 

Ратуй, Марыя Дзева, ад знішчэння

Душу слабога Божага раба.

Пашлі ёй, Божа, грэху адпушчэнне,

Душу яго ад вечнай згубы збаў.

 

Цябе прашу, Заступніца Марыя,

Вядзі да неба грэшніка душу,

Каб ён на векі вечныя не згінуў.

Цябе з пакорай за яго прашу.

 

За непазбежнай для ўсіх нас мяжою,

У Царстве Божым, як у лёгкім сне,

Няхай душа сустрэнецца з душою

І смутак назаўсёды нас міне.

Цэтлікі: Паэзія

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней