Галоўнаю мэтаю першай звычайнай кансісторыі, скліканай папам Францішкам 30 верасня, было вызначэнне даты кананізацыі двух благаслаўлёных папаў: Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ.
Як і чакалася, Святы Айцец пастанавіў, што кананізацыя адбудзецца 27 красавіка 2014 года, калі паўсюдны Касцёл будзе адзначаць свята Божай Міласэрнасці, устаноўленае менавіта Янам Паўлам ІІ.
Абодва будучыя святыя (сустрэліся падчас Другога Ватыканскага Сабору, у якім Караль Вайтыла ўдзельнічаў як малады біскуп) кіравалі Каталіцкім Касцёлам у другой палове ХХ стагоддзя і першыя гады новага стагоддзя і тысячагоддзя: благаслаўлёны Ян ХХІІІ у 1958–1963 гг., а благаслаўлёны Ян Павел ІІ у 1978–2005 гг.
Папу Яна ХХІІІ — Анджэла Джузэпэ Ранкаллі (1881–1963) — абвясціў благаслаўлёным 3 верасня 2000 г. Ян Па-
вел ІІ, якога ў сваю чаргу 1 мая 2011 г. узнёс да хвалы алтара яго наступнік Бэнэдыкт ХVІ.
Кананізацыя 27 красавіка стане першым у гэтым стагоддзі такога тыпу абрадам, падчас якога будуць абвешчаныя святымі адразу два папы. На сённяшні дзень апошнім кананізаваным біскупам Рыма з’яўляецца Пій Х (1903–1914), узнесены да хвалы алтара Піем ХІІ (беатыфікацыя Пія Х адбылася ў 1951 г., а кананізацыя — у 1954-м).
Паводле матэрыялаў інфармацыйных
агенцтваў.