На мінулым тыдні пратаптанымі і намоленымі сцежкамі прайшла пілігрымка з Полацка ў Росіцу, месца мучаніцтва святароў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, а таксама шматлікіх жыхароў Росіцы падчас Другой сусветнай вайны. Прапануем вам да прагляду фотаздымкі Веранікі Скрабатун з пілігрымкі, якую ўзначаліў айцец Аляксандр Жарнасек МІС. Вераніка працуе архітэктарам, а яшчэ яна мастачка, фатограф, выкладчык. Яна бачыць так, як нямногія могуць убачыць. Часта свае ўспаміны і ўражанні людзі запісваюць на паперы. А гэтая дзяўчына здольная праз аб’ектыў перадаць водар і радасць пражытых дзён.
Фота Веранікі Скрабатун