Вартасць цнатлiвасцi з пазiцыi сучаснай генетыкi

Назіраючы за паводзінамі і лёсам сучасных маладых людзей, нельга не думаць пра тое, што магло б ім дапамагчы не «наступіць на граблі» нашага пакалення. Хочацца растлумачыць, што цнатлівасць з’яўляецца дабром, а хрысціянскі лад жыцця прыносіць шчасце і захоўвае здароўе. 

Старажытныя звычаі патрабавалі цнатлівасці ад нявесты пры ўступленні ў шлюб. Слова «нявеста» паходзіць ад слова «нязведаная», г. зн. цнатлівая, тая, якая не спазнала мужчыну. Нашы продкі ведалі і разумелі, што першы мужчына ў жыцці жанчыны пакідае свой генетычны след у яе рэпрадуктыўнай дзейнасці. Захаванне цнатлівасці да шлюбу гарантуе генетычную сумяшчальнасць мужа і жонкі, адсутнасць спадчыннай паталогіі як выніку сувязі з некалькімі партнёрамі, генетычнае выраджэнне роду і іншыя праблемы. 

Вынікам занядбання цнатлівасці да шлюбу ў сучасным грамадстве сталі: павелічэнне прыроджаных паталогій, немагчымасць зачацця дзіцяці здаровымі бацькамі, рост колькасці розных захворванняў і з’яўленне новых, зніжэнне працягласці жыцця і іншае. Ёсць сем’і, у якіх абое бацькі цалкам здаровыя, але не могуць мець дзяцей. Прычыну трэба шукаць у несумяшчальнасці партнёраў, якая з’явілася ў выніку генетычных інверсій. Калі да законнага мужа ў жанчыны была сувязь з мужчынамі, якія мелі абцяжараную спадчыннасць (генетычныя паталогіі, наркаманія, алкагалізм, няўстойлівая псіхіка і інш.), ёсць верагоднасць, што ад свайго здаровага мужа дзяцей яна мець не зможа. У яе выпадку зачацце дзіцяці магчымае толькі з чалавекам падобным па фізіялагічных параметрах да папярэдніх партнёраў.

Наяўнасць тэлегоніі паставіла пад сумненне тэорыю дарвінскага натуральнага адбору, таму адкрыццё гэтай з’явы доўгі час замоўчвалася і адмаўлялася навуковымі коламі. Сувязь цнатлівасці з якасцю патомства змаглі растлумачыць генетыкі і біёлагі, якія адкрылі з’яву тэлегоніі, але пра гэту з’яву ведаюць пераважна жывёлаводы. Напрыклад, разводчыкі галубоў забракоўваюць пародзістую самку, пакрытую непародзістым галубом, бо ў яе не будзе чыстапародных птушанятаў. 

Кожны ўрач  ведае, што ў чалавечым целе няма нічога непатрэбнага:  анатамічна дзявоцкая плява ёсць толькі ў прадстаўніцаў жаночага полу роду людзей і адсутнічае ў жывёльным свеце. Уступленне ў дарослае жыццё дзяўчыны, арганізм якой яшчэ не сфарміраваны, прыводзіць да негатыўных наступстваў пры цяжарнасці, бо пашкоджваецца звязачна-падтрымліваючы апарат маткі, а нават калі ён і сфарміраваны, розныя інфекцыі палавых партнёраў, пра якія яны могуць і не ведаць, вядуць да бясплоднасці. Жаночы арганізм па сваёй прыродзе больш успрымальны, таму заўсёды асуджалася, калі дзяўчына курыла і выпівала. Мужчынскія палавыя клеткі (сперматазоіды) цалкам абнаўляюцца кожныя паўтара-два, максімум тры месяцы. Жаночыя палавыя клеткі (яйцаклеткі) даюцца адразу і на ўсё жыццё. Кожны выпіты бакал алкаголю, кожная выкураная цыгарэта наносяць непапраўную шкоду здароўю будучага дзіцяці, бо атручваюцца яйцаклеткі, якія, магчыма, у будучыні будуць аплодненыя. І бар’ер, які ахоўвае яйцаклетку, ад гэтых ядаў не ратуе. Гэтая інфармацыя шырока не афішуецца, бо прывядзе да падзення выручак ад алкаголю і цыгарэтаў, на продажы якіх зарабляюцца вялікія грошы.

Тэлегонія — гэта феномен перадачы народжанаму дзіцяці спадчынных прыкметаў ад папярэдняга партнёра. Гэты феномен мае месца нават у тым выпадку, калі ад папярэдняга кантакту не было патомства. Значыць, дзіця, народжанае ад законнага мужа, можа мець генетычныя якасці папярэдняга мужчыны, які меў зносіны з жанчынаю да шлюбу. Самае небяспечнае, што перадаюцца не толькі знешнія прыкметы, але таксама і ўнутраныя. Узнікае пытанне: а раптам сярод дашлюбных сувязяў быў хворы на наркаманію, алкагалізм або псіхічныя захворванні? Менавіта людзі такога тыпу найбольш схільныя да выпадковых сувязяў.

Можна выдзеліць два асноўныя кірункі ў тлумачэнні феномена тэлегоніі. Першы з іх заснаваны на механізмах перадачы генетычнага матэрыялу. Пры палавым акце адбываецца абмен актыўным генетычным матэрыялам, які нясе індывідуальную генетычную інфармацыю, — ДНК. Гэта можа адбывацца нават пры выкарыстанні прэзерватыва, бо яго поры пранікальныя (ён не дае 100% абароны ад СНІДу). Калі клетка чужога актыўнага генетычнага рэчыва трапляе ў арганізм жанчыны, руйнуецца і яна, і ядро гэтай клеткі, і яе храмасома, але пры гэтым захоўваюцца макрамалекулы дэзоксірыбануклеінавай кіслаты. Гэта размешчаныя ў клетках па-за храмасомамі плазміды, які з’яўляюцца дадатковымі фактарамі спадчыннасці. Плазміды здольныя падвойвацца аўтаномна, але пры гэтым яны эксплуатуюць рэплікацыйную сістэму клеткі гаспадара. Большасць плазмідаў кадзіруе спецыяльныя бялкі — ініцыятары рэплікацыі. Бялкі пачынаюць працэс рэплікацыі, які затым падхопліваецца і працягваецца рэплікацыйнай сістэмай клеткі. Такім чынам, плазміды генетычнага рэчыва паўнавартасна забяспечваюць з’яву тэлегоніі, асабліва ўпершыню трапляючы ў некранутае родавае генетычнае асяроддзе. Плазміды могуць быць тымі свабоднымі радыкаламі палавых клетак, праз якія ажыццяўляецца тэлегонія. 

Вядома, што жанчына памятае свайго першага мужчыну ўсё жыццё. Таму важна і для яе самой, і для яе будучага мужа захаваць сябе для адзінага мужчыны, з якім яна будзе жыць разам і гадаваць агульных дзяцей. У Бібліі сказана: «Уцякайце ад распусты. Усялякі грэх, які чыніць чалавек, ёсць па-за целам, а распуснік грашыць су­праць уласнага цела. Ці не ведаеце, што целы вашыя — гэта святыня Духа Святога...» (1 Кар 6, 18–19). 

Для чалавека, які не паглыбляецца ў вывучэнне механізмаў перадачы спадчыннасці, не можа застацца не заўважаным тое, як настойліва, пераканаўча і Касцёл, і людзі старэйшага пакалення, якія абапіраюцца на багаты жыццёвы вопыт, гавораць пра тое самае: пра важнасць маральных паводзінаў, пра стрыманае ва ўсіх адносінах жыццё, пра ўзаемапавагу, беражлівае стаўленне да сябе і свайго арганізма, адно да аднаго, клопат пра свой унутраны стан, душэўную гармонію і чысціню. Сужэнская вернасць і дзявочая цнатлівасць — вось генетычная аснова сямейнага шчасця, адзіны шлях для тых, хто хоча знайсці сапраўднае каханне, стварыць добрую хрысціянскую сям’ю, нарадзіць і выхаваць годных, здаровых дзяцей. 


Настасся Данільчанка і Аляксей Савельеў

 

Цэтлікі: Разважанні

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней