Вершы да Маці Божай Будслаўскай

Маці Божая Будслаўская

Хто ў Будслаў здзейсніў пілігрымку,
Намнога лепшым стаў душой,
Адчуў ад Матачкі падтрымку:
Надзею, упэўненасць, спакой.

І людзі вераць, спадзяюцца
Што беды згінуць і мінуцца,
І думкі добрыя ў іх,
Бо Маці ж моліцца за ўсіх.

Ідзіце ж, едзьце да святыні
Будслаўскай Маці-Апякункі.
Калі хто ў роспачы — не кіне,
Суцешыць сэрца, дасць ратунак.

Мы вельмі ўдзячны, Марыя Панна,
За Тваю ласку, за любоў.
І будзь жа з намі пастаянна,
І беражы нас ад грахоў.

Святы абраз Твой — цудадзейны.
Яму чатырыста гадоў.
І пілігрымаў пакаленні
Ідуць і едуць зноў і зноў...


*  *  *

Я кожны год імкнуся да святыні,
Каб Апякунку Беларусі прывітаць,
І жыць пасля са светлымі ўспамінамі
Аб тым, як Матачка змагла ўсіх згуртаваць.

Ці ж можна, убачыўшы хоць раз, забыцца,
Што пілігрымаў там — без краю, мора?
І што мілей уначы можа свяціцца,
Чым аганькі ў працэсіі — тых свечак-зорак?

І зорачкі з зямлі шлюць прывітанне ў Неба.
Замілаванне ахапляе нашы грудзі.
У гэты час нам шчасця большага не трэба,
Бо разам мы: і Бог, і Маці, і людзі!

                                                       Альбіна Цярэшка                                                                                                                                                                                                                                                        

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней