Фігура арханёла Міхала ў Бараўлянах [фотарэпартаж]

Штотыдзень мы вядзём рэпартаж з месца перэгрынацыі фігуры святога арханёла Міхала. Трэці месяц фігура наведвае беларускія парафіі і ўжо паступова пакідае межы Мінска. 11 снежня фігуру арханёла Міхала была перавезена з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава (Мінск) у парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.


Для кожнай парафіі перэгрынацыя фігуры арханёла мае вялікае значэнне. Кожны раз, калі наступная парафія прымае ў сябе фігуру, сярод людзей узмацняецца еднасць у малітве, аднаўляецца культ анёлаў і арханёлаў. Людзі сапраўды пачынаюць усведамляць, што маюць вялікіх абаронцаў у змаганні са злом — цэлае анёльскае войска з арханёлам Міхалам на чале.

Вось і ў гэты аўторак у Бараўлянах парафіяне з радасцю сустрэлі фігуру святога арханёла Міхала, якая прабудзе тут цэлы тыдзень...

Ксяндзы салезіяне, якія служаць у бараўлянскай парафіі, — кс. Казімір Шыдэлка і кс. Віктар Гайдукевіч — выдатна арганізавалі сустрэчу фігуры. Яе пранеслі па тэрыторыі парафіі ў працэсіі са свечкамі і спевамі і ўрачыста ўнеслі ў капліцу, пасля чаго перад фігураю адбылася малітва аб аздараўленні і вызваленні праз заступніцтва святога арханёла Міхала...

Праз тыдзень фігуру князя анёльскага войска будуць сустракаць у парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах, дзе таксама служаць ксяндзы салезіяне.
Сачыце за рэпартажамі з месцаў перэгрынацыі на нашым сайце і ў часопісе «Ave Maria»!


Вольга Качалка
Фота Мікалая Новікава

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней