Калектыў рэдакцый часопісаў «Ave Maria», «Наша вера», а таксама выдавецтва «Pro Christo» сардэчна віншуе шаноўнага юбіляра з гэтаю слаўнаю датаю. Удзячныя за супрацоўніцтва і духоўную падтрымку, мы зычым Вам, глыбокапаважаны Эксцэленцыя, моцнага здароўя, шчодрых дароў Духа Святога, нястомнай апекі Багародзіцы на далейшае шчаслівае і плённае пастырскае служэнне Касцёлу і Бацькаўшчыне.
З малітваю — супрацоўнікі рэдакцый і выдавецтва.