Ну, мы пайшлі: Оспіталь-дэ-ла-Кандэса — Самас

Нарэшце завяршылася частка шляху, што вяла нас высока ў горы, цяпер мы паціху будзем спускацца ў даліну, у густыя дубовыя і каштанавыя лясы. Здаецца, што ўваходзіш у казачны свет: галіны старых дрэваў сплятаюцца над галавою, утвараючы сапраўдныя гатычныя аркі, сонца прабіваецца праз зялёныя карункі, нібыта праз вітражы. Гэтыя лясы вельмі старажытныя, ім не адна сотня гадоў. Кажуць, што найстарэйшаму каштану, які знаходзіцца на ўваходзе ў вёску Раміль, ужо больш за 800 гадоў, каб абхапіць яго, трэба, мне здаецца, не менш за 12 чалавек. Сёння мы ўпершыню ведаем, дзе дакладна збіраемся спыніцца на начлег: у найстаражытнейшым кляштары Іспаніі, у бэнэдыктынаў, што знаходзіцца ў мястэчку Самас. Ён быў заснаваны ажно ў VI стагоддзі, і больш за 1000 гадоў таму манахі адкрылі адзін з найстарэйшых на ўсім Каміно альберге для пілігрымаў, а можа і найстарэйшы. Варта сюды завітаць!


Юлія Шэдзько
Працяг будзе

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней