Ну, мы пайшлі: Самас — Сар’я

Нашыя пілігрымы працягваюць свой шлях з Самасу ў Сар'ю


Уначы даліну накрыла навальніца, і наступнаю раніцаю пілігрымам доўга давялося чакаць магчымасці распачаць шлях. Маланкі рвалі неба на часткі, уся даліна дрыжэла ад грому, дарогі размыла дажджом. Нас чакаў, бадай, самы цяжкі пераход. Сёння мы ідзем паўз прыгожае мястэчка Сар’я — прывітанне з беларускай вёсачкі-цёзкі! Касцёл тут не такі велічны, як у беларускай Сар’і, але вельмі старажытны і прыгожы. Пробашч асабіста вітае ўсіх пілігрымаў і здзіўляецца, што мы прыехалі з такой далечы. Тут, у Сар’і, мы і вырашаем спыніцца на начлег, а заўтра перасячэм 100-кіламетровы рубеж у шляху да Санцьяга.


Юлія Шэдзько
Працяг будзе

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней