Ну, мы пайшлі: Сар’я — Оспіталь-дэ-ла-Крус

Пілігрымка ў Санцьяга-дэ-Кампастэла ў влогах Юлі і Дзімы працягваецца. Пілігрымы пакінулі Сар'ю і прыбылі ў Оспіталь-дэ-ла-Крус


Мэта нашага падарожжа ўсё бліжэй, засталося ўжо менш за 100 кіламетраў да Санцьяга. На Каміно ўсё больш людзей і ўсё больш знаёмцаў, якіх мы сустракалі па дарозе раней або з якімі начавалі ў адным альберге. Радасна вітацца з імі і перакідвацца парай словаў пра тое, які сёння добры, негарачы дзень і, дзякуй Богу, ногі не моцна баляць. Дарэчы, тут як нідзе пануе добразычлівасць: калі я падвярнула нагу, тут жа некалькі людзей спыніліся, каб дапамагчы і падзяліцца медыкаментамі і бінтамі. Вечарамі ў альберге разгортваецца некалькі самаарганізаваных «медпунктаў», і ўсе падтрымліваюць адзін аднаго. Тыя, хто распачаў шлях даўно, вядома ж, стаміліся, і чым бліжэй Санцьяга, тым ім цяжэй. Мы з усмешкаю глядзім на тых, хто распачаў шлях сёння, з адзнакі ў 100 кіламетраў: яны шмат чаго цікавага прапусцілі, шмат чаго не ўбачылі. Але і на гэтым апошнім адрэзку ёсць на што паглядзець: россып маленькіх маляўнічых вёсачак; вельмі прыгожае мястэчка Портамарын на рацэ Міньё, праз якую перакінутыя аж два масты, адзін над адным: старажытны рымскі і новы, на бетонных палях; старыя дубравы і цудоўныя высокія эўкаліптавыя лясы. Паветра тут неімавернае: дыхаеш і немагчыма надыхацца яго пажыўнай сілай.


Юлія Шэдзько
Працяг будзе

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней