Ну, мы пайшлі: Мэлідэ — Сан-Паё

Нашыя пілігрымы шжо пакрысе набліжаюцца да Санцьяга-дэ-Кампастэла. Юля і Дзіма выпраўляюцца з Малідэ і крочаць у Сан-Паё


Сёння наперадзе яшчэ адзін доўгі дзень, каля 40 кіламетраў шляху. Усё бліжэй да Санцьяга, і ўсё больш цікавых спадарожнікаў. Сустракаем тых, хто ідзе ў адваротным кірунку, вяртаючыся з горада Якуба дамоў таксама пешкі, як і рабілі некалі пілігрымы. Гэта мінімум каля трох месяцаў дарогі. Нічога сабе! Ландшафт не змяняецца: мы вынырваем з лясных тунэляў і праходзім праз вёсачкі, у якіх амаль нічога не змянілася за сотні гадоў, і зноў заходзім у лес. Частка шляху ідзе ўздоўж трасы, якая, па сутнасці, і будавалася блізка Каміно. На падыходзе да Санцьяга нас чакае даволі сур’ёзная перашкода — абход аэрапорта. Гэта лішні дзясятак кіламетраў і поўная адсутнасць альберге. Ну што ж, ноч у полі, затое мы ўбачылі, што ўначы над Кампастэлай разгортваецца сапраўднае зорнае поле, як і тысячу гадоў таму.

 


Юлія Шэдзько
Працяг будзе

 

 

 

 

 

 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней