№4 2015 г.
Красці чалавеку нельга нават у самай складанай сітуацыі. Да такой высновы прыйшлі і чытачы часопіса з Браслава разам з сястрой эўхарысткай Таццянай. Тым больш, што ў сёмай запаведзі пра гэта гаворыцца вельмі выразна. Пра яе нагадаў на чарговым «уроку» таксама айцец марыянін Віталь Даніловіч. Гэтай жа тэме прысвечана і апавяданне Ірыны Жарнасек «Елкі і туі».
Павінна зацікавіць чытачоў і казка Міхаіла Малышава «Маска». Яна распавядае пра тое, якія непамыслоты чакалі Зайца, калі яму раптам захацелася прымерыць на сябе чужую маску.
З гэтага нумара ў часопісе распачалася гульня-віктарына «Ці ведаеш ты сваю краіну?». Чытачоў, як заўсёды, чакаюць біблійныя загадкі, рэбус, іншыя цікавыя заданні. У «Галерэйцы» на гэты раз прадстаўлена творчасць юных мастакоў з Брэста.