Не сведчы фальшыва

Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» №1 2016 г.

Калі нават усе навокал хлусяць, кажуць няпраўду пра іншых людзей, то ці варта паддавацца гэтаму? Хлусіць, як вядома, нядобра. Але як утрымацца ад гэтага? Над гэтымі пытаннямі разважаюць аўтары і чытачы новага нумара часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Яшчэ ў ім ідзе гаворка пра міласэрнасць Пана Бога і пра тое, што людзі таксама мусяць наследаваць гэтую якасць у нашага Нябеснага Айца. Як у нас гэта атрымліваецца? І што гэта значыць – быць добрым і міласэрным да іншых? Пра гэта разважаюць дзеці з Браслава. 

А Марыя Ганчаронак падкажа нашам чытачам, як можна зрабіць вясёлы падарунак сваімі рукамі для сябра. «Наша галерэйка» на гэты раз знаёміць з творамі юных мастакоў, якія паспрабавалі ў сваёй творчасці зазірнуць у мінулае нашай радзімы… 

Словам, чытайце «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станавіцеся ягоным чытачом, аўтарам альбо героем. Усё магчыма!

 

 

Цэтлікі: Агляд прэсы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней