Прамяні Божай Міласэрнасці:

па старонках красавіцкага нумара часопіса «Ave Maria»

Красавіцкі нумар часопіса «Ave Maria», як і сам месяц красавік з яго святамі і ўрачыстасцямі, напоўнены яснымі і цёплымі прамянямі Божай міласэрнасці. Пра гэта сведчаць шматлікія матэрыялы, сабраныя пад рубрыкамі «Год Міласэрнасці» і «Божая міласэрнасць у нашым жыцці»: артыкул «Шануйма Бога не толькі вуснамі!» (падрыхтаваны Эльвірай Палінеўскай) пра тры найважнейшыя ўмовы ў шанаванні Божай міласэрнасці; інтэрв’ю пад назваю «Разам з хлебам даваць бальзам веры…», у якім Галіна Калевіч гутарыць з ксяндзом Тадэвушам Шэшко пра Дом міласэрнасці ў Лагішыне (Пінская дыяцэзія); сведчанне Тэрэзы Шафрановіч («Ён лечыць нашыя раны») пра тое, як дзякуючы Божай міласэрнасці ёй удалося наладзіць адносіны з сынам…

У артыкуле «Ці можа святар адмовіць у хросце дзіцяці?» кс. Андрэй Рылка растаўляе ўсе кропкі над «і» ў пытанні хросту дзіцяці для тых бацькоў, якія «глядзяць на хрост як на прыгожы народны звычай, абавязковы сямейны рытуал» і не заўсёды ўсведамляюць свае абавязкі, звязаныя з гэтым сакрамэнтам. 

Сястра Паўла Бобер MSF працягвае распавядаць чытачам на «Старонцы псіхолага» пра розныя вобразы Бога ў нашых душах. На гэты раз у артыкуле «Вобраз Бога» аўтарка спынілася на чатырох дэманічных вобразах, якія «абсалютна пярэчаць біблійнаму сведчанню і не дазваляюць нам даверыцца Богу, стварыць асабістыя сувязі паміж Ім і намі».

Гэтыя і іншыя цікавыя публікацыі чакаюць чытачоў на старонках красавіцкага нумара «Ave Maria» ў рубрыках «Школа малітвы», «Пра святую Імшу», «Нам пішуць», «Кветкі Божыя», «Нашы апекуны», «З жыцця парафіі» і «Моладзевы квартал». Запрашаем вас, шаноўныя чытачы, да цікавых водгукаў і плённага супрацоўніцтва!

Рэд.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней