Праз вобразы і сімвалы прыпавесцяў Езус Хрыстус звяртаецца ў сваіх размовах да вучняў. Напрыклад, гісторыі пра «засохлую смакоўніцу», пра «зерне гарчычнае» альбо «пра закваску» ўзятыя з рэальнага жыцця і тлумачаць і хрысціянскую духоўнасць сучаснаму чалавеку, а іх мова з’яўляецца спосабам выразу ісціны, дазваляе чалавеку бачыць далей і глыбей.
{gallery}2016-04-3{/gallery}
У галерэі «Універсітэт культуры» адбылася выстава «Прыпавесці» міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча), дзе 40 мастакоў розных традыцый і школ прадставілі свае ўяўленні біблейскіх тэкстаў і Святых Пісанняў у створаных імі вобразах сучаснага іканапісу.
У сваіх працах аўтары звярнуліся да тэмы прыпавесцяў, тэкстаў Старога і Новага Запавету. З дапамогаю мастацкіх формаў і колеру яны паспрабавалі раскрыць сакральную тэматыку паводле ўласнага светапогляду. На экспазіцыі прадстаўлены беларускія, польскія, літоўскія, украінскія і грузінскія ўдзельнікі.
Сваім уражаннем ад выстаўкі з нашымі чатачамі падзялілася Гаварун Кацярына:
«Тут сучаснае бачанне, больш чалавечых пачуццяў, выявы больш душэўныя, а не духоўныя. Мне вельмі спадабалася праца пад назвай “Аб міласэрным самарыцяніне”. У ёй адчуваецца імкненне аўтара да гледача праз яго выяву. Для мастацтва ікона — гэта не колер, не графічны прыём — гэта нейкае пачуццё, на якое ты глядзіш, і яно адклікаецца ў табе. Амаль у кожнай працы адчуваецца боль унутры чалавека».
Сапраўды, вобразы ў многіх выявах даносяць да нас складаныя і глыбокія паняцці духоўнай рэчаіснасці. Каб зразумець іх неадназначныя сімвалы, трэба стварыць свой вобраз і прапусціць яго праз прызму свайго ўспрымання свету.
Віктар Ведзень
{gallery}2016-04-4{/gallery}
- Гоча Какабадзэ (Грузія) “Аб міласэрным самарыцяніне” і “Хрыстос распавядае прыпавесці”
- Іванка Крыпякевіч-Дымыд (Украіна) выява “Аб няплоднай смакойніцы”
- Канстанцін Марковіч (Украіна) “Пра вясельны пір”
- Антон Дайнэка (Беларусь) “Пра няплодную смакоўніцу”
- Наталля Лось (Беларусь) “Выгнанне з раю”
- Мікалай Доўнар (Беларусь) “Пра сейбіта”
- Кацярына Кузіў (Украіна) “Пра вінаграднік”
- Святаслаў Уладзіка (Украіна) “Аб міласэрным самарыцяніне”
- Кацярына Дайнэка (Беларусь) “Добры Пастыр”