ІІІ Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс «Жыццёвыя сцежкі і шлях да святасці благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт»

Агульнаадукацыйная школа № 1 у г. Нідзіца і Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і пры падтрымцы шматлікіх асобаў і арганізацый ладзяць Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс, прысвечаны благаслаўлёнай Баляславе Лямэнт.

Галоўным дэвізам конкурсу з’яўляюцца словы: «Усё дзеля большай славы Пана» — гэта асноўны дэвіз і духоўны падмурак жыцця благаслаўлёнай Баляславы на шляху да святасці.

Асноўнаю мэтаю конкурсу з’яўляецца распаўсюджанне культу благаслаўлёнай Баляславы, раскрыццё багацця яе асобы і духоўных цнотаў, яднанне сем’яў праз стварэнне ўмоваў для творчай працы ўдзельнікаў конкурсу.

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

Абсалютна ўсе асобы любога ўзросту.

Для ўдзелу ў конкурсе абавязкова трэба азнаёміцца з яго ўмовамі па спасылцы, дзе змешчана інфармацыя пра партнёраў конкурсу, абавязковыя ўмовы для творчых працаў, спосабаў і адрасу іх адсылкі на конкурс.

Арганізатары чакаюць творчых працаў да 1 сакавіка 2017 года. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў красавіку 2017 года.


Арганізатары

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней