Асноўнай тэмаю чарговага нумара часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» стала малітва. Менавіта пра малітву на старонках каталіцкага часопіса для дзяцей разважаюць і дарослыя аўтары, і дзеці. Сярод іх – айцец кармэліт босы Сяргей Трысцень, дзеці з парафіі святых Сымона і Алены, нязменная аўтарка часопіса Ірына Студзеньская.
У часопісе чытачы знойдуць карысныя парады пра тое, як вернік павінен рыхтаваць сябе да малітвы, да таго, каб размова з Богам сталася найважнейшай.
Фацімскае пасланне, гаворка пра 500-годдзе беларускага кнігадруку, допісы аўтараў на розныя тэмы, абвестка пра новы конкурс часопіса «Наш першадрукар» – усё гэта таксама вы знойдзеце на ягоных старонках. Ну і, вядома ж, загадкі, рэбусы, цікавыя заданні…
Чытайце часопіс для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станавіцеся ягоным аўтарам, героем і проста добрым сябрам!
Рэдакцыя