«Божа, дзякую Табе, што я не такі…»

Трыццатая звычайная нядзеля, год С (23.10.2016)

Расказаў таксама прыпавесць і некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: «Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца: адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну зусяго, штонабываю”. А мытнік, стоячыводдаль, не адважваўсянаватпадняцьвачэй да неба, але, б’ючысябе ў грудзі, казаў: “Божа, будзьміласцівы да мяне,грэшнага”. Кажу вам, штоменавітагэтыпайшоў да дому свайгоапраўданы, ане той, бокожны, хтоўзвышаесябе, прыніжаныбудзе, а хтопрыніжаесябе,будзеўзвышаны».

(Лк18, 9–14)

«Божа, дзякую Табе, што я не такі…»

У сваіх прыпавесцях Езус выкарыстоўвае геніяльны метад. Той самы, што выкарыстоўваў яшчэ Натан, звяртаючыся да караля Давіда (2 Сам, 12). Дзякуючы гэтаму метаду можна зразумець, якія паводзіны правільныя, а якія — не, і пальцам, які з абвінавачваннем паказваў на іншага чалавека, паказаць на сябе самога.

Колькіх з нас ва ўрыўку з сённяшняга Евангелля адкрывае патаемную малітву сэрца: «Божа, дзякую Табе, што я не такі…»? Чарговы раз Хрыстус выяўляе нашую гатоўнасць асуджаць іншых і падманвацца ва ўласнай праваце і пакоры.

Мы самі добра ведаем, што недалёка адышлі ад мытніка з прыпавесці і нам неабходная Божая міласэрнасць. На жаль, мы часта забываемся, што прызнанне ўласных грахоў не дае нам права асуджаць іншых людзей, якія, магчыма, не ўсведамляюць сваіх недахопаў і зла, якое здольныя ўчыніць. У Евангеллі выразна гаворыцца: Езус расказаў прыпавесць «некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі». Апошні сказ нагадвае нам: «Кожны, хтоўзвышаесябе, прыніжаныбудзе, а хтопрыніжаесябе,будзеўзвышаны». Гэтая прыпавесць Езуса асабліва звернутая да тых, хто ў розных сітуацыях адчувае сябе лепшым за іншых.

Святы Дамінік у канстытуцыі ордэна заклікаў сваіх братоў і сясцёр ніколі не асуджаць іншых людзей, бо, калі чалавек бярэцца асуджаць бліжняга, ён часта робіць гэта несправядліва. Ведаючы, што мы самі — грэшнікі, якім патрэбная Божая міласэрнасць, мы мусім гэтак жа быць міласэрнымі да іншых і спадзявацца, што Бог будзе міласэрны да нас.

Сястра Інгеборг-Мары Лёвенск’ёлд Грунер Квам OP

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней