Дзе жывуць святыя і ці чуюць яны нас, — тых, хто пакуль што жыве на зямлі? Ці магчыма з імі наладзіць сувязь? Што трэба для гэтага? І што ўвогуле азначае быць святым?
Ці хочам мы самі стаць святымі?
Шмат гэткіх пытанняў можа з’яўляцца ў нас, калі мы святкуем успамін нейкага святога, альбо ўрачыстасць Усіх Святых, або калі проста ўспамінаем тых, хто ужо адышоў у вечнасць.
Усе гэтыя пытанні важныя для дарослых. Але не менш важныя яны і для дзяцей. Таму чарговы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» прысвечаны тэме святасці.
А яшчэ ў ім ідзе гаворка пра тое, як можна святкаваць свае імяніны, як важна любіць і аберагаць усё жывое на зямлі, як трэба ставіцца да сакрамэнталія асвячэння падручнікаў ды дзённікаў. Тыя ж дзеці, якія любяць майстраваць штосьці сваімі рукамі, змогуць выкарыстаць парады і зрабіць прыгожыя ружы для Маці Божай.
Дарослыя і дзеці! Чытайце часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станавіцеся аўтарамі і героямі ягоных старонак! Удзельнічайце ў ягоных конкурсах. Часопіс, які прысвечаны Маці Божай, няхай стане вашым надзейным сябрам!