Працягваецца прыём абітурыентаў у Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская  дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 года на 2016/2017 навучальны год.


Дакументы, неабходныя для паступлення  ў каледж: 

  • заява (напісаная  ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная  ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў  аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • 2 фотаздымкi (3х4);
  • копiя атэстата  аб агульнай сярэдняй адукацыі  або iншыя   
  • дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта;
  • медыцынская даведка па форме 086. 

Перад падачай дакументаў пажадана скантактавацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў.

Пры падачы дакументаў абітурыенту неабходна вызначыцца ў выбары спецыялізацыі. Студэнты набіраюцца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар: 

  1. Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам)
  2. Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
  3. Сямейны кансультант 

Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжа з 9:00 да 13:00.'

  • Адрас каледжа: 225411, г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
  • Падрабязная інфармацыя — па тэлефонах:
  • тэл/факс: 8 (0163) 57-93-07; 8 (0163) 57-93-14
  • МТС: +375295135792
  • e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • сайт: catcollege.by

Залічэнне праходзіць па выніках экзамену па катэхізісе і вуснай кваліфікацыйнай размовы. Набор абітурыентаў абмежаваны. Да навучання прымаюцца асобы з 18 гадоў. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з кастрычніка па чэрвень) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.


Сакратарыят каледжа

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней