У Мінску ля Чырвонага касцёла правядуць духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны

6 жніўня ў 11.00 ў Мінску на пляцоўцы каля галоўнага ўвахода ў касцёл свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) распачнецца духоўна-асветніцкае свята «Скарына, які нас аб’ядноўвае». 


Свята будзе прымеркавана да 500-годдзя выдання беларускім асветнікам першай друкаванай кнігі Бібліі на ўсходнеславянскіх землях. 

Мэта свята — знаёмства парафіянаў і шырокай грамадскасці з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны — знакамітага беларуса, вучонага, асветніка і выдаўца кніг Бібліі. Таксама ў праграме і Скарынаўскія чытанні. 

«6 жніўня абраны для такога свята нездарма, — адзначыла ў каментарыі Catholic.by адна з арганізатараў мерапрыемства Галіна Івуць. — Якраз у гэты дзень прыпадае свята Перамянення Пана — дзень выдання Скарынам ў 1517 годзе Бібліі». 

У свяце прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі. Таксама запланаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў і інш. 

Тэл. для даведак: 8 017 200-44-15, 200-56-32, 8029 328 28 25


catholic.by

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней