
У касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску працуе хрысціянскі псіхолаг. Усе жадаючыя могуць атрымаць неабходную псіхалагічную кансультацыю па пытаннях сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, а таксама ў шматлікіх іншых сферах.
Кансультацыі праводзіць псіхолаг Таццяна Палхоўская, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю па спецыялізацыях «Псіхалагічнае кансультаванне. Сямейная тэрапія». Яна скончыла праграму «Nest» па працы з людзьмі, перажыўшымі фізічнае, сексуальнаеці эмацыйнаенасілле.Мае першую ступень кваліфікацыі Гештальт Інстытута, ацяпер праходзіць праграму па групавой псіхатэрапіі. Працуе з пытаннямі сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, памежных эмацыйных станаў, пошуку псіхалагічных рэсурсаў, самаразвіцця і шматлікіх іншых праблемах.
Па ўсіх пытаннях адносна кансультацый можна звяртацца па тэлефоне:
+ 37529 561 58 08 (Таццяна)