
Хочаш добра перажыць Вялікі пост? Не рабі такіх пастановаў, якія цяжка выканаць. Святы Хосэмарыя Эскрыва дае параду: пачні з простага.
Ідэяў для выпраўлення ў нас шмат. Мы заўсёды хочам быць дасканалымі, але, як вучыў святы Хосэмарыя Эскрыва, паміж «хацець» і «аддаваць сябе» — доўгі шлях. Вось 7 ідэяў і парадаў для пастановаў у Вялікім посце. Выберы сабе адну або... сем і пачні іх выконваць.
1. Рахунак сумлення. Кожны дзень назірай, чаго табе не хапае.
Парады святога:
Калі ты сапраўды змагаешся, то табе патрэбна рабіць рахунак сумлення.
Рабі рахунак сумлення максімальна шчыра, не баючыся, так, быццам ты глядзіш у люстэрка, каб убачыць, дзе ты параніўся або запэцкаўся, у чым твае недахопы, якія трэба выправіць.
Практычная дапамога:
2. Простая малітва. Пажадана такая, якую ведаеш з дзяцінства, маліся ёю штодзённа.
Парады святога:
Не забывай сваіх дзіцячых малітваў, якім, магчыма, навучыла цябе твая маці. Паўтарай іх штодзённа, шчыра, з даверам, як у дзяцінстве.
Калі хтосьці адмаўляецца ад малітвы, то спачатку жыве яшчэ духоўным рэзервам... а пасля — толькі падманвае самога сябе.
Католік без малітвы?.. Гэта як жаўнер без зброі.
Маліся ў думках вызначаны адрэзак часу і ў канкрэтную гадзіну, а інакш мы проста прыстасоўваем малітву да ўласнага камфорту, а гэта недахоп самаадрачэння. Малітва без самаадрачэння малаэфектыўная.
Практычная дапамога:
- Малітва да Маці Божай паводле св. Антонія
- Малітвы — за сем’і
- Прастора малітвы. Штодзённая малітва online
3. Крыжовы шлях. У кожную пятніцу Вялікага посту.
Парады святога:
Няхай ты будзеш практыкаваць менш набажэнстваў, але яны будуць сістэматычнымі.
Крыжовы шлях — гэта моцнае і змястоўнае набажэнства! Калі б ты ўзяў за звычай засяроджвацца над чатырнаццацю стацыямі Мукі і Смерці Хрыстовай кожную пятніцу, будзь упэўнены, што пачарпнуў бы ў гэтым сілы на цэлы тыдзень.
Практычная дапамога:
- Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста
- Крыжовы шлях. Велікапосны музычны праект выдавецтва Pro Christo
- Кожную пятніцу ўвечары — Крыжовы шлях онлайн
4. Ружанец. Для найбольш церпячых.
Парады святога:
Святы Ружанец — магутная зброя. Карыстайся ёю з даверам — і вынікі прымусяць цябе задумацца.
Практыкуй жывое набажэнства да Маці Божай. Яна ўмее далікатна аддзячыць за падарункі, якія мы Ёй дорым.
Апроч гэтага, калі ты штодзённа молішся на Ружанцы ў духу веры і любові, Марыя будзе старацца правесці цябе па дарозе свайго Сына вельмі далёка.
Практычная дапамога:
- Ружанец са святой сястрой Фаўстынай Кавальскай
- Ружанцовыя разважанні са святым Янам Паўлам ІІ
- Ружанцовыя разважанні з благаслаўлёнаю Маці Тэрэзаю
5. Старайся штодня чытаць Святое Пісанне.
Парады святога:
Хочаш вучыцца ў Езуса і браць прыклад з Яго жыцця? Адгарні святое Евангелле і ўслухася ў дыялог Бога з людзьмі... з табою.
Раю табе штодзённа некалькі хвілінаў чытаць Новы Запавет: засяроджвацца над кожнаю сцэнаю і ўдзельнічаць у ёй як яшчэ адзін герой. Усё гэта рабі для таго, каб пранікнуцца Евангеллем, «споўніць» Яго ў сваім жыцці і каб па тваім прыкладзе іншыя людзі «спаўнялі» яго.
Практычная дапамога:
- Штодзённыя разважанні над Божым словам разам з айцамі марыянамі
- Інтэрнэт-праект «3 СКАЗЫ» - разважанні над Святым Пісаннем
6. Самаадрачэнне. Штодзённа, без капрызаў і ныцця.
Парады святога:
Без самаадрачэння няма на зямлі шчасця.
Дзень без самаадрачэння страчаны. Калі мы не адракліся ад сваіх інтарэсаў, то не склалі ахвяры ўсеспалення.
Ці ішоў ты калі-небудзь супраць сваіх «хаценняў», сваіх капрызаў? Паглядзі, Той, хто цябе аб гэтым просіць, прыбіты да Крыжа, церпіць усім сваім духам і пачуццямі, у яго на галаве цярновая карона... для цябе.
Вернасць у малым прыводзіць да пастаяннага самаадрачэння. Гэта шлях служэння іншым.
Нават самы малы акт самаадрачэння табе здаецца гераічным учынкам. Часам Езус выкарыстоўвае нават гэтыя твае высілкі для твайго самаадрачэння, робячы так, што нават тое, на што ты ў выніку асмельваешся, служыць цноце.
Практычная дапамога:
- " target="_blank">Лекции сестры Павлы. Прощение. Депрессия
- Менш слоў, больш дзеяння!
- Відэаблог «Студня Якуба»: ;list=PLGZtTvAYOOyCb1EZxWcFK07ni5i5Azgzg&index=7" target="_blank">#пераПост - Бессаромны Бог& блаславёныя страты
7. Часты ўдзел у Эўхарыстыі, лепш штодня.
Парады святога:
Як жа цудоўна Святая Эўхарыстыя ўплывае на паводзіны, а галоўнае — на дух людзей, якія прымаюць яе часта і пабожна.
Калі ты набліжаешся да табэрнакулюма, падумай аб тым, што Ён... чакае цябе дваццаць стагоддзяў!
Ты кажаш, што Імша доўгая, а я скажу: бо твая любоў кароткая.
Практычная дапамога:
Падрыхтавала Вольга Качалка.
Паводле stacja7.pl