У сакавіку свой 20-гадовы юбілей святкуе рэдакцыя газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця». Благаслаўляючы гэтую дыяцэзіяльную газету, у першым яе нумары біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выказаў сваё пажаданне: “Прагну, каб новае друкаванае выданне стала прыладай, дзякуючы якой на нашай зямлі будзе ўсталёўвацца Божае Валадарства”.
Шаноўныя калегі! Сардэчна віншуем вас з 20-годдзем вашага выдання, якое ўсе гэтыя гады жыве пад міласэрнаю апекаю Маці Божай Вастрабрамскай і служыць пашырэнню Добрай навіны і вучэння Касцёла. Зычым вам і надалей актыўна і дзейсна несці сваё ахвярнае служэнне. Шчодрай вам Божай ласкі, нястомнасці ў працы, фізічнай і духоўнай моцы. Хай чытаюць людзі «Слова…», |