Шляхамі перакладаў Бібліі. Лекцыя кс. Сяргея Сурыновіча ў галерэі TUT.BY

У галерэі TUT.BY прайшла тэматычная лекцыя кс. Сяргея Сурыновіча, прысвечаная гісторыі перакладаў Святога Пісання.

Слухачы лекцыі акунуліся ў гісторыю Бібліі і даведаліся, з якіх крыніцаў рабіліся яе пераклады ў розныя часы, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй перакладаў Святога Пісання на беларускую мову.

«Да нашых часоў дайшло 24 тысячы розных арыгіналаў кніг Бібліі», — распавёў кс. Сяргей Сурыновіч на пачатку свайго дакладу. Лектар заўважыў, што вывучэнне перакладаў Святога Пісання — вельмі складаны працэс, які працягваецца рознымі навукоўцамі і лінгвістамі і па сённяшні дзень.

Дакладчык падкрэсліў важнасць разумення таго, што стылістыка арыгіналаў кніг Бібліі адрозніваецца. Гэта, паводле слоў святара, залежыць і ад часу напісання, і ад мясцовых гаворак, культуры і звычаяў габрэйскага народа.

«У Старым Запавеце вельмі шмат гімнаў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне як песні або сказы. Таму зрабіць пераклад і перадаць гэтую мелодыку вельмі цяжка», — заўважыў кс. Сяргей Сурыновіч.

Тым не менш, на сёння выдадзены 4 зборнікі з арыгінальнымі тэкстамі Бібліі, з якіх можна рабіць пераклад. Да прыкладу, для перакладу на нацыянальныя мовы выкарыстоўваецца зборнік «Novum Testamentum Graece».

Удзельнікі сустрэчы змаглі больш даведаццапра перакладчыкаў Святога Пісання на беларускую мову, сярод якіх былі кс. Пётр Татарыновіч, кс. Уладзіслаў Чарняўскі, Анатоль Клышка, і нават змаглі пагартаць арыгінальныя выданні перакладаў Бібліі першай паловы XX стагоддзя сёндз Сяргей Сурыновіч прывёз іх на лекцыю са свайго прыватнага кнігазбору).

 

У перапынку паміж лекцыяй некалькі песняў на вершы кс. Сяргея Сурыновіча выканала спявачка Наталля Нікіціна пад акампанемент гітары Вольгі Акуліч.

У галерэі TUT.BYможна было палюбавацца карцінамі Анастасіі Бурко, сваячкі знакамітага перакладчыка Бібліі на беларускую мову кс. Уладзіслава Чарняўскага.


Марына Валасар
Фота аўтара

 

 

Цэтлікі: Біблія

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней