Памяць, якая ніколі не згасне

21 кастрычніка першаму кардыналу ў Беларусі Казіміру Свёнтку споўнілася б 99 гадоў. Мінаюць гады, але нягледзячы на гэта памяць пра Яго Эмінэнцыю, сапраўднага сведку веры на нашай зямлі, жыве сярод вернікаў, ахінаецца легендарнасцю і падмацоўваецца яркімі ўспамінамі тых, хто меў шчасце супрацоўнічаць з ім.

У сувязі з гэтым выдавецтва «Pro Christo», рыхтуючыся да 100-годдзя з дня нараджэння кардынала, плануе выданне кнігі ўспамінаў пра гэтага незвычайнага святара. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва святароў, чые жыццёвыя шляхі судакраналіся са шляхамі Казіміра Свёнтка, прыняць непасрэдны ўдзел у стварэнні гэтай кнігі. Успаміны просім дасылаць на адрас:

220002 г. Мінск, а/с 101
або
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Запрашаем таксама ўзнавіць памяць пра Казіміра Свёнтка разам са спецвыпускам часопіса «Ave Maria», падрыхтаваным неўзабаве пасля адыходу Яго Эмінэнцыі ў вечнасць (№ 9 за 2011 г.).

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней