Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з пастырскім візітам у Радашковічах

11 лістапада каталіцкія вернікі сустракалі ў парафіі Святой Тройцы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Перад уваходам у касцёл яго прывіталі пробашч парафіі, ксёндз Валянцін Станкевіч, старшыня Радашковіцкага пасялковага савету Віктар Неказакаў і старшыня касцёльнага камітэту Станіслаў Пятроўскі.
{gallery}2013-11-1{/gallery}

У гэты дзень католікі свету адзначалі ўспамін святога Марціна Турскага, які карыстаецца найбольшай пашанай у Францыі. Марцін рос у зусім нехрысціянскай сям’і і па волі свайго бацькі стаў ваенным. Але ён з дзяцінства марыў быць манахам, і, як толькі з’явілася магчымасць пакінуць вайсковую службу, пайшоў у пустыню, дзе хутка ўзнік невялікі кляштар, што існуе па сённяшні дзень. Пра гэтага святога расказаў у сваім казанні Тадэвуш Кандрусевіч, які таксама звярнуў увагу на пытанні жыцця парафіі і важныя праблемы сучаснага грамадства і каталіцкай веры. Напрыканцы Імшы, у памяць аб сустрэчы, прадстаўнікі моладзі падаравалі мітрапаліту кветкі і радашковікую кераміку. Старшыня пасялковага савету Віктар Неказакаў у сваёй прамове падзякаваў мітрапаліту за ўвагу да жыхароў пасёлка і асабліва да вернікаў. Ён зазначыў, што касцёл актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях, а менавіта ў добраўпарадкаванні магілаў польскіх салдатаў, аб чым з ўдзячнасцю казаў падчас свайго прыезду на ўспамін ўсіх святых першы сакратар пасольства Польшчы ў Беларусі Яцэк Саберайскі...

Атрымаўшы Божую ласку і благаслаўленне ад свайго пастыра, вернікі сталі разышліся па дамах.

Марына ЖАКАЎКА.
Фота аўтара.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней