Новы нумар часопіса для дзяцей

Ці заўсёды мы чуем тое, што нам кажуць? І ці заўсёды хочам пачуць? Як настроіць наш слых на ўсё патрэбнае, карыснае? Над гэтай праблемай разважаюць некаторыя аўтары новага нумара часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». У Адвэнце такія разважанні могуць быць карыснымі. Цікава будзе прачытаць нашым чытачам і пра тое, чым жывуць скаўты. Ад іх таксама можна шмат чаму карыснаму павучыцца. Ну а некаторыя чытачы ўжо і самі шмат чаго ўмеюць. Напрыклад, смачна згатаваць печыва, як гэта зрабілі выхаванцы друйскага дзіцячага дома разам са сваімі сябрамі з парафіі на распачацце Адвэнту. Цяпер яны занятыя іншым клопатам, які залежыць таксама і ад нас, дарослых…

Пра ўсё гэта, а таксама пра іншыя цікавыя падзеі чытачы даведаюцца з новага нумара «Маленькага рыцара Беззаганнай». Як заўсёды, чакаюць чытачоў і новыя загадкі ды абвяшчэнне пераможцаў конкурса «Мой Будслаў».

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней