І Слова сталася целам…

Урачыстасць Нараджэння Пана, год А 

«Калі анёлы адышлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: “Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Пан”. І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. Усе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім» (Лк 2, 15–20).

І Слова сталася целам…

Бог стаў чалавекам, каб мы маглі стаць Божымі дзецьмі. Нараджэнне Езуса — адно вялікае сведчанне Божай любові. Любові, у імя якой Бог не толькі стаў чалавека, але і быў гатовы пайсці за чалавекам у адхлань.

Гэтае вызнанне любові надае новы сэнс нашаму жыццю Мы не з’явіліся выпадкова, не ў выніку капрызу чалавека або сляпой дзейнасці прыроды. Мы — жаданыя дзеці Валадара, пра якіх Ён марыў.

Слова сталася целам і пасялілася між намі, любоў аб’явілася нам. Ад нас залежыць: ці паверыць ёй, ці прыняць яе. Было б вельмі шкада, калі б дзеці Валадара трацілі ўласнае жыццё, жывучы як нявольнікі.

Айцец Крыштаф Коц’ян OP

 (25.12.2013)

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней